Паэт i Муза

Натхненне недзе заблукала.
І Муза не прыйшла-прапала!
Пішу, і зноў ірву паперу,
Ужо стаміўшыся без меры.

-Ну дзе ты, Муза,адгукніся!
Знайду цябе,лепей скарыся!,-
Стрымаць не ў сілах раздражненне.
Кіпіць, ірвецца абурэнне:

-Чым заплаціць табе,зараза?!
Давай дамовімся адразу!
А-у!Каго ты там натхняеш?
На моры з кім адпачываеш?

Ці мо суседу аддаешся?!
Ага!Прыйшла!!!Чаго смяешся?
Ну добра,мір.Чаго сваруся?
Зноў за пяро сваё бяруся...


Рецензии
Вельмі спадабаўся верш. Дзякуй за ўсмешку. Я сваю музу ня мучаю і не чакаю, але калі прыходзіць вельмі ёй рада і заўсёды ўдзячная
з цяплом Кацярына

Рина Забелина   24.11.2015 12:03     Заявить о нарушении
Кацярыначка, гэта я ПАХУЛІГАНІЛА.)))З цяплом.

Ирина Косенкова   24.11.2015 20:48   Заявить о нарушении
Я зразумела, і вельмі добра атрымалася )))

Рина Забелина   24.11.2015 20:53   Заявить о нарушении