***

Восень зь нямытымі рызамі
Ў белі шкілетнай патоне.
Сьнежань як вырадак, вызімак
Хамам засядзе на троне.

Плюне сьняжынкай дробненькай
Неба нямы раскоп.
П'яныя зоркі-гопнікі
Сапсуюць гараскоп.


Рецензии