На гэты верш нiхто не адгукнецца

На гэты верш ніхто не адгукнецца,
Ніхто мне не напіша у адказ.
Глядзіце на параненае сэрца,
Я, чытачы, звяртаюся да вас!
Мае радкі не літары і сказы,
Не бессэнсоўны гукавы віхор,
Вы мабыць не адчуеце адразу,
Як у душы пачне гарэць агонь.
Вы бачылі як сонца дагарала,
Хоць раз ў жыцці вы бачылі яго,
Як ціха і павольна затухала
Ўсё тое што дае зямлі святло.
Вы бачылі, як плакалі нябёсы,
Як радасна ўсміхалася вясна,
Як разам з вамі сумавала восень,
Як наступала доўгая зіма.
Вы бачылі, вы чулі, вы любілі,
Тады вы зразумееце мяне-
Чаму я так люблю глядзець на іней
Які малюе ўзоры на акне,
Чаму не сплю, чаму чакаю поўню,
Нібы вар'ят на холадзе ў смузе,
Каб супакоіць дрыжыкі ў далонях,
Мне трэба дакрануцца да яе.
Магчыма гэта выглядае смешна,
Глядзіце ўсе- яшчэ адзін дзівак,
Але мяне такое не бянтэжыць,
Бо гэты рух не супыніць ніяк.
Душа як чысты белы ліст паперы-
На ім мае пачуцці і намеры.


Рецензии
Яшчэ адзін дзівак чакае поўню,
Разглядвае малюнкі на акне.
Душа - як чысты ліст - шукае роўню,
Каб разам усміхацца з ёй вясне,
Дзівіцца тым, як сонца дагарала,
Ды з восенню крыху пасумаваць,
Адчуць, пабачыць, зразумець - ці мала,
Каб у далонях дрыжыкі стрымаць...)
Няўжо не знойдзецца другое сэрца,
Што гэткім жа здаецца дзіваком,)
І рыфмаю на рыфму адгукнецца,
На слова - словам, на радок радком...

Клавдия Семеновна   08.12.2016 11:10     Заявить о нарушении
Вялікі дзякуй, Клаўдзія Сямёнаўна, за такі шчыры водгук! Вось у мяне чамусьці так не атрымліваецца, магу проста напісаць некалькі радкоў у адказ. Цяпер мусіць трэба назву твора мяняць, яна згубіла сваю актуальнасць)) Цудоўна атрымалася, так лёгка чытаецца і на душы цяплей, асабліва ад гэтага радка: "Няўжо не знойдзецца другое сэрца, што гэткім жа здаецца дзіваком..."

Василь Гардзиенак   26.12.2016 22:12   Заявить о нарушении