Воля i лёс
І плач па родным краі.
Мой лёс нацяты, бы струна -
На ёй я песні граю.
А песні тыя пра вясну,
Аб нашай з вамі волі.
Яе ў душы я вам нясу,
Брыду з вясной па полі.
Спяваю чайкам пра ваду
І белыя азёры.
Складаю песні на хаду -
Мне іх шапочуць зоры.
Я ноччу думаю аб тым,
Як жыць далей на свеце,
Бо ў песнях тых мае гады
Нясе на крылах вецер.
Гучыць нацятая струна
На сэрцы Беларусі.
Яе я сёння не кранаў -
Укралі мае гуслі.
Сустрэнуць чайкі ля вады
Мяне, нібыта брата,
І заспяваюць той матыў,
Што з воляй лёс сасватаў.
Свидетельство о публикации №115111900185