Прызнанне i пытанне

О, як жа цяжка прывыкаць к таму,
Што прыйдзецца наперад аднаму
Ісці, і падаць, і ўставаць,
Каб  мець надзею адшукаць
вясну ў суровую зіму!

Мне прыйдзецца вучыцца і чакаць
адказу на пытанне:"А чаму,
так цяжка  ўсім шлях новы паказаць?"
Мо' ад таго, што не хапае сілы,
каб паглыбляцца далей у праекце?
Па-гэтаму бывае й свет не мілы,
ды і жыццё ідзе, як бы ў секце,
Дзе кожны тужыцца знайсці сябе самога,
Ў малітвах інных і ва ўшанаванні Бога!

А я хачу хоць штось ды ўзяць у рукі,
яго панюхаць, водарам упіцца...
А не нямыя ў інтэрнэце гукі
глытаць і хараству жыцця ў ім дзівіцца!


Рецензии