О, Мара мая жывая!
О, Мара мая жывая!
Увечары ці ўранні я
Цябе адну вечна шукаю!
Ці то - на небе зорным,
Ці то - за даляглядам...
У краю тым непаўторным,
Дзе добра жывецца наядам.
Дзе ззяюць пяшчотай, як зоры,
Наяд тых - вачэй малахіты,
І, дзе ў паднябеснай прасторы,
Іх сьмех нібы сонца праліты!
Дзе постаць антычнай багіні
Вяртае нам родная мова...
Дзе ў кожнай наядзе-дзяўчыне
Чаканне жыве адмыслова...
Дзе гояць каханыя рукі
Душы непазбыўныя раны,
Дзе ў слодыч дарогі і мукі
Пры словах: "Мой родны,каханы!"
Бо сэнсам жыццёвага шляху,
Калі мы за мрою гатовы
Ісці, калі трэба, й на плаху -
І ёсць тыя ціхія словы!
Свидетельство о публикации №115111807975