Залаты май

Зноў май пранікнёна
Наводзіць масты.
Надзвычай зялёны
І ўсё ж залаты.
І зноў жа чамусьці
Зялёная плынь
Задацца прымусіць
Пытаннем былым:
Мы ўсе тут навошта –
На гэтай зямлі?
Па гамбургскім кошце,
Адкуль мы ўзялісь?

…Мой пяцідзесяты,
Ласкавы мой май
Гукае заўзята
Ў нябачаны край.
Навошта? – Я ж бачыў
Удосталь краёў.
Навошта? – Няйначай,
Нікуды не йшоў?
Трывожна, самотна
Глядзець на жыццё,
Якое дрымотна
Плыве ў нябыццё.

Паспець, пратрымацца,
Знайсці, зразумець,
Падцвердзіць, прызнацца,
Змагчы і займець…
Ідуць дзеясловы
Сцяной на мяне,
Няўмольна, няўлоўна
Знаходзяць і ў сне.
А май пранікнёна
Мне ладзіць масты.
Заўсёды зялёны,
Але ж залаты.

14.09.2007


Рецензии
А я прочитала по- белорусски! И все понятно! Вспоминаются "Песняры",и тоже было понятно все... Спасибо ! С теплом Наталья

Лунная 3   03.12.2015 22:25     Заявить о нарушении
Спасибо и Вам, Наталья! С уважением,

Юрий Игнатюк   04.12.2015 09:45   Заявить о нарушении
На это произведение написано 9 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.