Пра сiнiчку

Я раскажу вам сёння пра сінічку,
Што корм шукае узімку ля вакна,
Прыгожа птушка, хоць і невялічка,
Усю зіму вока радуе яна.

Забаўна вельмі стукае ў акенца,
Маленькім клювікам, калі ў кармушцы пустата,
А як прыгожа распускае пер'е,
Нібыта дзякуе за ежу, гэта так.

Наранку, як устану, ужо чакае,
Бо ведае, што тут прысмакі ёсць,
Батона крошкі, хлеба, рыс таксама,
Усё гэта зноўку толькі для яе.

Прыемна клапаціцца пра сяброўку,
Хай невялічка, ды й не можа гаварыць,
А  ўвечары, яна мне сядзе на ладошку,
Ды й будзе клювікам прыемна шчакаціць.


Рецензии