Думкi па дарозе
Зноў у Мінску льюць дажджы - смех.
Пераблытала зіма дні -
Бы грыбы, растуць наўкол пні.
Каля Вязьмы сеў спачыць дзень.
Ён не кіне на зямлю цень.
Перакрэсліла зіма лёс -
Гіне лес, што да нябёс рос.
Сохнуць ёлкі на вачах дзён.
Хтосьці ўсю кару на іх здёр.
А вучоныя маўчаць зноў.
А з маўчання прарасце зло..
Свидетельство о публикации №115111709338