Матулi
твае вочы
пазіраюць на мяне
з вышыні беларускага неба.
Мама,
твае шчаслівыя думкі
я саграваю і нясу
ў сваім сыноўскім сэрцы.
Мама,
твае жыццёвыя турботы
заўсёды хвалююць мяне,
бо калі б не ты, -
я б ніколі не ўбачыў
прыгажосці сваёй зямлі,
не прысвяціў табе гэты верш,
не зведаў душэўнага спакою,
спагады і любові.
Мама,
я ўдзячны табе за тое,
што ты ў мяне ёсць,
Бо слова мама -
самае прыгожае і найдаражэйшае
з усіх слоў,
якія мне
давялося чуць на зямлі.
Ад яго заўсёды
сыходзіць
душэўнае цяпло
і дабрыня.
З ім хочацца жыць,
любіць, кахаць,
марыць аб вечным,
і заўсёды памятаць пра цябе.
Бо ты ў мяне самая мудрая,
самая прыгожая, самая шчырая,
самая любімая:
Бо ты - мая мама.
Свидетельство о публикации №115111708628