Ад цябе душа мая
Навальнiцы цi завеi,
а на сэрцы – сонейка,
бо спяваю пра цябе я,
мой куточак родненькi!
...За разгалiстай чаромхай
тут альтанка мая.
Радасна i нейк трывожна,
aдчуваю – дома ж я!
На падворку скачуць дзецi,
цiхi гоман вуліцы.
Пахне домам гэты вецер,
кот на лаўцы жмурыцца.
"Як i чула, – скажа мацi, –
ныла сэрца з пачуцця".
I абдыме, i заплача,
як знайшла свае дзiця.
Вось i вечар. Ярка месяц
засвяцiўся ў паднябессi...
Як нiдзе i не была я,
ды заўсёды тут жыла.
Гродна мой, мая Радзiма,
шчырая, шаноўная,
ад цябе лiчу гадзiны,
ад цябе душа мая!
3.02.2004
Я БЯГУ ТАБЕ НАСУСТРАЧ
Я бягу табе насустрач.
Лашчыць сонейка мяне.
Твае рукі расхінуцца –
і тады бяда міне.
Пойдзем разам па сцяжынцы,
шчыра ў вочы зазірну.
У адказ тваёй усмешцы
сцісну я руку тваю.
Ні маланкі, ні завеі
не парушаць нам святло,
што палае ў нашых сэрцах
і да зорак узнясло.
Як адзінае суквецце
расцвіце на той зямлі
наша шчасце, нібы кветкі,
што у лузе мы знайшлі.
Толькі б нам не размінуцца.
Толькі б разам у жыцці
па сцяжынцы гэтай вузкай
ўсё ісці, ісці, ісці...
23.12.2005
РОДНЫ КРАЙ
Мая Радзіма, родны край!
Сасновы бор, і шум дубровы,
вясенні сад, птушыны грай,
даўнейшы парк, і Гродна новы...
Павольны Нёман ў цішыні...
У чысціні яго блакітнай
плывуць аблокі нібы ў Рай
пад звон царкоўны старажытны.
Як птушкам, крылы нам даеш,
хвалюешся ды наглядаеш,
каб мы знайшлі свае шляхі...
І ў цяжкі час дапамагаеш!
Край старадаўні, малады,
праменнем сонечным сатканы...
Люблю людзей тваіх святых –
душой, жыццём табе адданых!
Край талентаў і мастакоў,
часін былых, надзеі новай...
Квітней, радная Беларусь!
Будзь моцна дружбай, верай,
мовай!
16.10.2004
РОДНАЯ МОВА
Я слухаю родную мову:
нібыта жалейка пяе
і з сэрцам складае размову
пра шчасце і гора мае.
І хораша так, і сумота..
Дзяцінства, матуля... Ўспамін
сагрэе азябшую душу,
бы ў сцюжу той цёплы камін.
Ажыўшыя вобразы, мары
нахлынуць – ці яўна, ці ў сне –
і штосці нарэшце напомняць
забытае: мне – пра мяне.
Каб не разгубілася ў свеце
і каб не прапала ў імгле,
іскрыстыя чыстыя словы,
як зоркі,
ратуюць мяне.
22.02.2007
ВЕРНЕЦЦА КАХАНЫ!
Без цябе, каханы,
плача мае сэрца.
Думкі – як маланкi:
мо iдзеш з другой...
Не пячы самота,
не чапляй сумненне!
Дзiўны мой, жаданы,
ты заўжды са мной.
Белаю галубкай
над табой кружляю,
атуляю цiха,
за цябе малю...
Скрозь дажджы i сцюжы
вернецца мой мiлы,
каб шаптаць
да жалю ласкава: люблю.
Паразгонiць хмары
дружа мой, вятрыска,
раскiдае смутку
шэрыя стагi!
Тоненькiя промнi
адагрэюць душу,
знiкне, бы растае,
водгулле смугi.
Прыйдзе мой каханы,
прыйдзе мой чаканы,
i душа, як птушка,
заспявае зноў!
Супакойся, сэрца,
скончыцца растанне.
Скончыцца растанне,
вернецца любоў!
25.02.2007
РАДЗІМА МАЯ, БЕЛАРУСАЧКА
Радзiма мая, беларусачка...
Матулiна белая хустачка
ды поўныя прыгаршчы
тае вады,
што пiлi з крынiчкi дзяды...
Радзiма мая – нiбы донечка
з далонямi цёплага сонечка
ды белыя воблачкi ў сiнi,
вунь, ластаўкi лётаюць з iмi.
Рамонкамi хмарынкi паразганю,
вясёлку з тых красак вясеннiх спляту,
каб сэрца не стыла
i бiлася лёгка,
ды песнi спяваў салоўка!
19.10.2004
ВЯРНУСЯ...
Аднойчы вярнуся
у край мой далёкi
з празрыстай i чыстай
ракой сiнявокай.
Дзе хлеб – самы смачны,
салодкi, духмяны.
Дзе родны куток
i цяпло маёй мамы.
Ад холаду птушкi
збiраюцца ў вырай,
а я – ў Гродна мой,
да любвi яго шчырай.
Пяшчотна и ласкава
сонейка ззяе,
блакiтнае неба
мне там спачувае.
Гаючыя лекі –
малiтвы i вершы
пра край, дзе пачуўся
мой крык самы першы.
Нiколi не будзеш
ты мною забыта,
зямля, дзе мая
пупавiна зарыта.
13.02.2004
МАТУЛІНА ПЕСНЯ...
Матулiны рукi
калыску люлялi,
мяне гадавалi,
ад зла ратавалi.
Матулiна песня
мяне суцяшала,
малiла святых,
каб я гора не знала.
Яна i цяпер
нада мною кружляе,
бо сэрца – яе
заўжды адчувае...
20.10.2004
Свидетельство о публикации №115111609373
Стихи прекрасные, берущие за душу...
Татьяна Цыркунова 30.06.2022 16:13 Заявить о нарушении