Настальгiя

Настальгія вядзе, настальгія,
У дзяцінства вядзе за сабой.
Босай выхаджу берагі я,
Ахінёныя ціхай журбой.

Незабудкі ля Сэрвачы любай
Прытулю да сваіх грудзей.
Родных яблынь убор -- белы, шлюбны...
Толькі ночы ўсё карацей.

Ды і шлях па зямлі кароткі.
Ды ці нам падуладны лёс?
Настальгія, кінь сумныя ноткі --
Ёсць над намі апека нябёс.


Рецензии
Прывiтанне, Марыя! Вельмi спадабалiся Вашы вершы на лагоднай i пявучай беларускай мове!
Рыды сустрэчы з Вамi.
З пажаданнем дабра,

Валентин Каян   23.01.2016 21:07     Заявить о нарушении