Камiкадзэ
Я ж ліцьвінскіх крывей,
Таму буду пісаць да знямогі.
Каб на мове чытаці
Словы, што чуў ад маці,
Словы радасці, болю, трывогі!
Той трывогі, што ў свеце
Сеюць нечыя дзеці, -
Веюць жыцці і кроў праліваюць.
Што усё тое значыць,
Чаму Бог зла не бачыць,
Калі людзі людзей забіваюць?
Як, скажы, даць ім рады?
Каб ракеты, снарады
Не рашалі больш спрэчак ніколі?
Даў нам розум Усявышні!
Ці аргументы выйшлі?
Ці не можам без войнаў і болю?!
Мы ж - прыроды карона,
Намі ўсё сатварона
Для жыцця і любві а не смерці.
Нам жыццё Бог даруе
Хто яго ахвяруе -
Грэшнік ён самы злосны, паверце!
Свидетельство о публикации №115111500361