Лiст у незваротнасць

.......................................S.V.B.E.E.V.....

Выбачай, чалавек, якому прысвячаю вершы, 
прыгнечаныя скупасцю на праўдзівыя словы,
што я ў справах сардэчных увесну памерлы пешы.
Amicus meus, in saecula saeculorum.

Даруй за бясконцую, запыленую адданасць,
за змову /на патаемнае самагубства/ з Д'ябалам
праз -да-бязмежнасці-неразважную- закаханасць.
Sic erat in fatis. Aequo animo.

Прабач, што датыхчас, маё неспакойнае мора,
загубляю ў глыбінях ратаўнічыя берагі
Ты ўжо акіян ці напэўна вялікае гора.
De die in diem spero meliora.

Ты выбач, незваротнасць мне да спадобы, здаецца.
Мая душа - у пакінутай намі бяскрайнасці,
                бо
ў іншых бяскрайнасцях сабе не знаходзіць месца.

NB.
Supremum vale est folio verso.

_________________________________
S.V.B.E.E.V. - зварот на пачатку лістоў:
«Калі ты здаровы, добра. Я здаровы»
amicus meus - сябра мой
in saecula saeculorum - на векі вечныя
sic erat in fatis - так было наканавана
aequo animo - спакойна, цярпліва
de die in diem - дзень пры дні
spero meliora - спадзяюся на лепшае
NB - звярні ўвагу
supremum vale est - апошняе бывай знаходзіцца
folio verso - на наступнай старонцы


Рецензии