Так часова...

Так часова ўсё, так няпэўна
На святой і грэшнай зямлі.
Не згубіць толькі б повязі крэўнай,
У пашане каб продкі былі.

Каб прыходзілі мы да магілак
У журліва-прасветлыя дні.
Бог жа ведае, колькі нам сілы
Заўтра хопіць. А можа, ані?..

Каб запомнілі нашыя дзеці
Запавет мудры й просты такі:
Покуль памяць продкаў нам свеціць,
Наш народ жывы на вякі.


Рецензии