***

Нічога ў свеце быццам не змянілася:
Світанне. Вечар. Сцюжа ды мароз.
Любоў са здрадай ваяваць стамілася.
Так проста. І не трэба горкіх слёз.

Званкоў не трэба. І сустрэч не трэба.
Усё закрэсліць, выстудзіць зіма.
І непрыветна пазірае неба,
Што на зямлі гармоніі няма.


Рецензии