Жураули ляцяць
Свішчуць дзесьці птушкі з раніцы яшчэ,
Ціха! Што за гукі? дзесьці ў прасторах,
Гук такі прыгожы, песняю цячэ.
Зіма адступае і ў бяздонным небе,
Жураўлі із выраю , зноў дамоў ляцяць,
Роўненькім кліночкам, над Палескім садам,
Над ракою Дэймай, на заліў апяць.
Цягнецца кліночак у бяздонным небе,
Ён расце, чарнее, скора ўбачыш іх,
Так глядзець цікава, чуеш шум іх крылляў,
А на сэрцы радасць, за прыродны міг.
І глядзіш маўкліва, на дарожку тую,
Як журавель-птушка, зноў дамоў спяшыць,
А на Дэйме крыгі, ломяцца, гудзяць,
Десьці стогнуць кнігаўкі, жураўлі ляцяць,
Хочацца самому ,з імі ў высь, падняцца ,
Пакружыць у небе, дзіўны горад мой,
Калі мне прыдзецца на зямлі радзіцца,
Тут бы я радзіўсяб, горад над вадой.
03 2011
Свидетельство о публикации №115111403221
Дзякуй Вам велізарнае, Станіслаў! З павагай,
Анастасия Арвада 23.04.2016 11:08 Заявить о нарушении
Станислав Тарашкевич 23.04.2016 14:55 Заявить о нарушении