Змрочны час
Ён прыхільнік здрады і вар'яцтва.
Тут агмень гісторыі пагас --
Новы распаліць усе баяцца.
Там, дзе думка вольная расла,
Там, дзе збожжа ў полі каласіла,
Дух майго народа ўваскрасаў --
Ад зямлі ён браў жыццёвых сілаў.
Мы жылі ўспамінамі падзей:
Памяць продкаў зберагалі ў сэрцах.
Сёння час да згубы нас вядзе --
На дарозе той не знойдзеш сэнсу.
Б'юць анёлы крыллямі ў званы:
Людзі, азірніцеся наўкола! --
Час Вас нішчыць моўчкі, без вайны:
Ён знішчае дух людзей свядома.
Сталі мы ўсе сведкамі падзей
Вынішчэння сімвалаў і мовы.
Мы маўчым, а час народ вядзе
Да магіл, дзе верш не ўзыйдзе новы.
І тады згібее родны кут,
Бо не дасць паросткаў вольных глеба.
А без іх я хлеба не спяку --
Апяку паглядам вольным неба.
Свидетельство о публикации №115111400223
пасля ўзнагароджання Аляксеевіч і ўкаранення яе твораў у школьную праграму скардзіцца няма на што - слушным шляхам краіна рухаецца да размежаванне з расейскай мовай,
таму як чытаць тое, што піша пра Расею нобелеўскі лаўрэат, і добра ставіцца да гэтай краіны - немагчыма
так што пакаленне, якое падрасце на падобнай літаратуры будзе ў лепшым выпадку гнаць паганым дзеркачом з краіны ужываючых расейскую мову, у горшым - самі разумееце
ня на польскай ж стануць беларусы размаўляць, ня на ўкраінскай - на беларускай,
вось i варта набрацца цярпення - незнарок ўсё вернецца на кругі свая
і ў прынцыпе ўжо варта глядзець уперад - падумаць аб увядзенні лацінкі - гэта наступны крок пасля вяртання да вытокаў
думаю, варта глядзець у будычыню, на некалькі крокаў пралічваць ход гісторыі
будзем аптымістамі
Ида Рапайкова 14.11.2015 01:07 Заявить о нарушении
Валерий Познякевич 14.11.2015 01:31 Заявить о нарушении
Справа у другiм: у беларускiх медыцынскiх установах, как спросцiць справы навученцам перасталi даводзiць у патрэбным об'еме латынь. На сення рацэпт не абавязкова выписваць на мове, агульнай ва усiм свеце для гэтага. Дастаткова запiсаць на рускай цi беларускай.
Знаннi скасаваны дзеля таго, как будучыя урачы и медсестры не маглi з'ехать з краiны - з такой адукацыяй iх не прымуць на працу нi у адной краiне. Нават у Расii.
А мова - гэта основа сучаснай медыцыны - i яе у маладых адбiраюць. Але гэта мала турбуе грамаду. Бо суполцы сродкi выдзеляюць дзеля такго, как насельнiцтва менш усяго займалася тым, што думала.
Усiх не прымуць у Берлiн бо вы не арабы. А iсцi по крывi рускiх у шчасiвую будычыню - дык паглядзiце на Украiну. Спадзяюся, што народ там агледзiца - i дасць адзнаку здраднiкам, якiя за гранты у Берлiн знавечылi славян.
Ды i у Немятчыне не вечна будзе гэты заняпад. Мо i наiўна - але немцы схамянуцца i уважлiвей аднясуцца да здраднIкаў, якiя кiнулi свае былыя радзiмы у попел чалавечых цел. Не самi. Не. Яны далi iдэалагiчную падставу. Гебельсаўщына спадзяюся не зацмiць iм розум.
Апошняе - персанальны зварот да Фюрэра Васточных немцаў па самалеце, загiнуўшым у Альпiйскай баладзе.
Будзьма.
Ида Рапайкова 14.11.2015 08:35 Заявить о нарушении
Валерий Познякевич 07.01.2016 18:17 Заявить о нарушении