Плод пазнання
Бо забаронай ён чароўны,
І тым заўсёды для людзей
Быў планаў і надзеяў поўны!
Як элемент жыцця асновы -
Цікавы ёсць, бо вечна новы!
Ён ёсць - энергія жыцця,
Якая к нам ідзе ад Бога,
Каб стаць зародкам пачуцця.
Хаця быў погляду другога
Ўсявышні, ўбачыўшы як з дрэва
Кахання плод сарвала Ева!
Крок гэты Бог прызнаў за грэх
І пакараў ён Еву строга,
Бо яму слодыч ад уцех-
Прамая ў пекла ёсць дарога.
Пазбыцца ж не магу пытання:
Навошта рос там плод пазнання?
Свидетельство о публикации №115111311165