Я дзякую табе за дум узлёт!

Душа мая! Анёл-ахоўнік! Тым,
Што маю я і што дасць Бог займеці,
Цяплом і дабрынёй, што стрэў на сьвеці,
Я абавязаны адной табе ўсім!

Я дзякую табе за дум узлёт,
За дыяментаў рос у ранку ззянне,
За тое, аж да млонснасці жаданне,
Пражыць яшчэ с табою сорак год!

С табой ажыццявіць праекты, мары...,
Убачыць новы сьвет, дзе марыў быць дзіцём,
Ды адчуваць заўжды, мо' шостым пачуццём,
Што ты жаданней мне ўсіх на зямным шары!


Рецензии