Развiтанне. Памяцi бацькi
І з намі нават развітацца не паспеў.
У лёс не верыў, і ўсё роўна ж ім абраны –
Стаць тым, каго так не хапае мне цяпер.
У змроку дзён знайшоў сваю прыступку,
У даляглядзе мараў рысу адшукаў…
А мне ўсё бачыцца, як ты сядзеў ля грубкі,
Як позірк хітраваты ў вогнішчы блукаў.
Было з табою цяжка мне парою,
А без цябе, прызнаюся, яшчэ цяжэй.
І за тваёй непрабівальнаю сцяною
Было, як зараз разумею, мне цішэй.
Твой змрок цяпер у іншым вымярэнні,
Тваё святло – са мною побач назаўжды…
Мне памяць захавае рэдкія імгненні,
Якіх не варты нават доўгія гады.
Сышоў ты ціха, не шукаючы спагады,
Як быццам прабачэння сам у нас прасіў…
Маўляў, жывіце – вось апошняя парада:
Усё, што змог, я пры жыцці для вас зрабіў.
Праходзіць час – ён, кажуць, добры лекар,
Ды толькі лекі надта горкія ў яго.
І дадзена мне піць іх да сканчэння веку,
Пакуль маё жыццё не выйдзе з берагоў.
28.04.2007
Свидетельство о публикации №115111203232
Юра, напиши мне через функцию "Отправить письмо автору", есть о чём поговорить...
С уважением,
Леонид Север 30.11.2015 20:36 Заявить о нарушении