Вершы

ВЕРШЫ

Хто-куды паразбрыліся.
Невядомасць, пустальга…
Толькі вершы засталіся.
Ды ранейшая туга.

Сам сабою, без натхнення
Разваліўся наш саюз.
Што з табой, Алесь Усеня?
Дзе ты, Тадзік Чарнавус?

Рытарычныя пытанні…
Рэха хіба што ў адказ.
Ды, здаецца, і ў расстанні
Дні былыя родняць нас.

Разважаем пасталеўшы,
Не хапае простых слоў.
Засталіся толькі вершы…
Вершы страчаных сяброў.

12 лістапада 2015


Рецензии
Вершы. вершы...

Вершы   19.02.2016 17:12     Заявить о нарушении
На это произведение написано 7 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.