Па лёсу беларускай я завуся...

Не маю сэнсу, каб не гаварыць
На роднай мове беларускай.
Хоць маё сэрца i не балiць,
Як за спiной паклiчуць рускай.

Ды як паклiчуць рускай – поубяды.
Бывае – маскалiхай назавуць.
Спрачацца мне не хочацца й тады
(Так рускамоуных многiя завуць).

Мяне Гасподзь паслау да Беларусi,
I грамадзянства у пашпарце – «РБ».
Па лёсу беларускай я завуся,
Па Канстытуцыi – две мовы у мяне.

Пяшчотным словам беларускай мовы
Мяне матуля гартавала да жыцця.
Каб век пражыць - закладвала асновы
Каштоунейшага з малку пачуцця…

У генах прымясау у кожнага нямала.
У мужа ёсць расейскiя каранi…
Мне Беларусь радзiму даравала,
I распалiла маякоу сваiх агнi.

З каханнем да людзей, ад мовы беларускай,
Па сцежаццы вiтлявай я прайшла…
Я ганаруся, што пад час – паклiчуць рускай,
Што беларускай добры шлях прайшла.


Рецензии