Спадзяванне

Пішу свой час, жыццё, эпоху,
Малюю вершамі гады.
Клянуся бацькаўшчыне, Богу,
Быць шчырым думкамі заўжды.

Бо там, дзе шчырасць слоў ліецца
Сцяжынкай новага радка -
Маёй Радзімы сэрца б'ецца,
Бурліць, бы горная рака.

Пакуль жывы паэт і вера -
Жыць будуць мова і народ.
Я вершам шлях айчыны мераў,
Пахаў і сеяў агарод,

Чакаў, што выспее калоссе
Тых вольных думак і надзей...
Чакаў - ды зноў настала восень,
І карацейшым стаў мой дзень.

А да вясны зусім нямнога -
Сто сорак думак і надзей:
З іх будзе выткана дарога -
Яна расквеціць новы дзень.


Рецензии