Успамiн

Успамінам даўняга, нясмелага
Першага юначага кахання
У кружэнні танца белым-белага
Маладосць далёкая прагляне.

Светлякі гараць зеленаватыя
Каля грэблі ў сакавітых травах.
Месяц ўсміхаецца над хатамі,
І п'яніць-чаруе пах атавы.

І абдымкі так нязграбна-шчырыя,
І нясмелы першы пацалунак
Сталі песняй, сталі чуйнай ліраю.
І звіняць, звіняць кахання струны...


Рецензии
Добры дзень, Марыя!
Выдатныя, мілыя ўспаміны! Выдатны верш!
У мяне па Мамінай лініі сваякі ў Беларусі жывуць! Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, вёскі Подзагорье і Вераб'евічы!
У дзяцінстве з велізарным задавальненнем ездзіў у госці да Дзеда Мішу! Вельмі Прыгожыя месцы!
Свету Вам і Вашым Родным і Блізкім, Дабра і Любові!
З Сяброўскіх Цяплом, Аляксей!

Алексей Мелешин   11.11.2015 16:12     Заявить о нарушении
Здравствуйте, Мария!
Прекрасные, милые воспоминания! Замечательный стих!
У меня по Маминой линии родственники в Белоруссии живут! Гродненская область, Новогрудский район, деревни Подзагорье и Воробьевичи!
В детстве с огромным удовольствием ездил в гости к Деду Мише! Очень Красивые места!
Мира Вам и Вашим Родным и Близким, Добра и Любви!
С Дружеским Теплом, Алексей!

Алексей Мелешин   11.11.2015 16:13   Заявить о нарушении