Дзень майго нараджэння
Калі вецер трывог стане раптам надзеі начлегам,
Маёй веры прамень уліецца ў святло Ўваскрашэння,
Значыць, гэта мой дзень -- дзень майго нараджэння.
Калі Божы святы супакой мяне цалкам агорне,
Вершы ў поўнач цішком прабяруцца ў бяссонне,
Заспявае душа, распазнаўшы былое натхненне,--
Значыць, гэта мой час -- час майго нараджэння.
Найвышэйшы мой Бог, навучы мяне шчыра маліцца,
Прычасціцца душой да прасветлай Тваёй таямніцы
І прасіць за грахі, на каленях прасіць прабачэння.
Дзень сягоння які!.. -- дзень майго нараджэння.
Свидетельство о публикации №115111003532
прыходам Бога у нашае усведамленне.
Я гэтую перамену адчуў у пяцьдзесят гадоў.Гасподзь пашкадаваў
мяне у маіх нікчэмных клопатах і паказаў якім павінна быць
сапраўднае жыцце.
Дзякую за вершык!
Божых Вам дабраславенняў!
Иван Супрунович 20.01.2016 22:09 Заявить о нарушении
Мария Ючкович 20.01.2016 22:21 Заявить о нарушении
Иван Супрунович 20.01.2016 22:26 Заявить о нарушении
Мария Ючкович 20.01.2016 22:30 Заявить о нарушении