I голас за сабой заве...

Чаму не сьпіш і не заходіш?
Трашчыць ад думак галава,
Што, як зрабіць, каб ты знава
Заснуць сумела без турбот,
Каб радасцю быў сонца ўсход,
Дзень пралятаў бы без прыгод,
Ярчэй чым мак у агародзе!

Ярчэй паводак веснавых
Чаромхі, ружаў і ясміну,
Што адурманьваюць дзяўчыну
Так, што дыханне грудзі рве,
І звон і шум у галаве,
І голас за сабой заве
У невядомую краіну!

І ты за ім ісці гатовы
Праз рэкі, межы, гарады
Не ведаць смагі і нуды.
Нідзе не спачываць душою
А йсці дарогаю прамою
Сагрэты думкаю адною,
Што шлях у рай убачыў новы.

Ах, сэрца роднае маё,
За грэх які не даў нам бог
Знайсці пачатак тых дарог,
Што нас маглі навек з'яднаць
Каб шчасце мы змаглі зазнаць
І мірна ўночы засынаць
Змаглі б тады ўдваёх!


Рецензии