Бурштынавая восень
лістота, як радно,
вятрыска хмары носіць,
плюгавіць дождж акно,
скавыча адзінота
скудлачаным ваўком,
трымціць цяпла пяшчота
згараючым лістком,
змятае венік часу
ўсё тое, што было
ў жыцці нядаўнім нашым,
каб запаліць святло
кастроў надзей і мрояў,
дзе дым, ці мо туман,
з сятрыцаю-смугою
сатчэ зямны дыван...
Не жоўты колер - белы
у новага радна,
як вымытае цела,
усплыве з самога дна,
як чысты ліст жыццёвы,
што пішам кожны дзень...
А кожны год - чарговы -
І новае, і цень…
...
Бурштынавая восень!
Як пацеркі з бурштыну
Між колеру калоссяў
Чарнее пляма кліну…
Фото интернет.
Свидетельство о публикации №115110905627
стаYленне да слова! Дзякуй, Людмiла!
Сергей Михайлович Зуев 09.11.2015 19:34 Заявить о нарушении
Людмила Воронова Супрун 10.11.2015 10:54 Заявить о нарушении