Месяц
робіць твар кічлівы:
над зямлёй смяецца,
забірае сілы.
Ці плыве па хвалях,
Ці як шкло, застыне,
Ці пагляд схавае
ў прысаку пустыні.
Уначы смяецца
ў аксаміце зорак...
Потым, бы асколак,
прадзіравіць золак,
дзе крывёй пральецца
дзень зямнога сэрца.
1990
Свидетельство о публикации №115110905561