Сустрэча
Скіну сумку з пляча на лаву,
І ў абдымках цяпла і мяты
Прыгарну, пацалую маму.
Пра здароў'е ў яе спытаю,
А яна шчыра мне ўсміхнецца:
- Калі вершы твае чытаю,
Прыгажэйшым жыццё здаецца.
- А здароў'е - бы ў садзе вішні:
Абабраць іх не маю сілы -
Сёння зранку на ганак выйшла,
Дык пчала за руку ўкусіла.
І самотнай слязой заплача,
А ў вачах яе сум, усмешка.
- На ўсё трэба, сынок, удача:
Паглядзі, зарастае сцежка.
Дзе суседзі жылі - пустэча.
Журавель да зямлі схіліўся.
Аканіцамі хаты шэпчуць
Ты вярніся дамоў, вярніся!
Свидетельство о публикации №115110905423