Вечная дарога
Наступіла хвіля цішыні.
Лістапад шляхі лістотай сцеле,
Контур дрэў малюе ў вышыні.
Жураўліны шлях не перайначыш --
Богам так закладзена было:
Вандраваць павінны птушкі нашы
Ад сваіх і да чужых балот.
Неба-неба... Вечная дарога,
Да якой ісці мне шмат гадоў.
Журавы ляцяць да нас ад Бога
Да магіл заплаканых удоў.
Іхні спеў здаецца сумным плачам,
Бо той плач ад войнаў і пакут.
Журавам з вышынь палёту бачна,
Колькі бед стрываў іх родны кут.
Між палёў, лясоў і сенажацей
Песня тая будзіць курганы,
Каб жыла надзея ў кожнай хаце,
Каб зямля не зведала вайны.
Свидетельство о публикации №115110903591