Калядная песня
Плыве ад ёлкі, гожа ўбранай,
Ад свечкі, ў храме пасвянчанай,
Плыве калядны светлы сум.
Святлее святасцю душа,
Святлее Божым Нараджэннем,
Пастом, малітвай і цярпеннем --
Святлее святасцю душа.
Ты, найярчэйшая між зор,
Свяці нам, Зорка Віфлеема,
І пакажы нам шлях да неба
Ты, найярчэйшая між зор.
Свидетельство о публикации №115110807724