08, 11, 2015
Баліць... не сэрца , не плячо і не рука... душа... Баліць ужо так, што закрывае свет ... Сяджу ў пятым я вуглу як вораг , прайдзісвет... ва ўсім бо вінаватай робяць... Клеткі, клеткі... паўсюль заместа кветак клеткі ... Дрот калючы... няма бо маладосьці болей і не ўключыш... А так бы мне хацелася б адняць гадоў так дваццаць...дваццаць пяць, каб моц была са зграяю змагацца. Бо без мяне астатнім цяжка. Ніяк, калі па праўдзе мне сказаць... А не магу я болей даць... вось толькі хіба вершы... якія зараз не патрэбныя нікому, суцэльны трэш бо ... набілі, мабыць, ужо аскому... Памфлецікі мае, як вам жывецца зараз у цемры, родныя? Хоць вы і годныя, не бачаць змагара ўва мне... Як мне самой сабе сказаць ужо СТОП, ДАВОЛІ, СВЕТЛАЯ! Ідзі на Плошчу! Там крэатыў, карысць і ...Воля! І толькі там палепшыш сваю долю ты!
Рецензии