Дыялог закаханых
"Сьвятло маіх вачэй! Ты - госпада прамень,
Што асвятляе мне мой шлях удзень і ўночы!
Каб ідучы па ім я б не блукаў нідзе
А спора ўпярод да маёй мэты крочыў.
Каханая мая! Ты песьня горніх сфер!
Осанна, што пяюць анёлы ў райскім садзе
Крыніца маіх мар і сэнс жыцця! Павер!
Ёсць толькі ты адна, жыву цябе бо радзі!"
Яна:
"Купаецца душа ў святле тваіх вачэй!
Прытулак дум маіх! О, родны мой, каханы!
Ты мабыць Богам на зямлю пасланы,
Каб асвятліць жыццё маё ярчэй!
Салоўка песняй той, пяе што па вясне,
Мне сэрца не кране, як тваё робіць слова!
Павер, я ўсё жыццё чуць голас твой гатова,
Бо на душы так хораша ў мяне!"
Свидетельство о публикации №115110812140