Памылка

Я плугам узараў гару,
Што дадзена мне Богам.
Ад працы той увесь гару -
Работы нуднай многа.

Пасеяў проса на гары,
А вырасла крапіва.
Гары гара, агнём гары,
А я пайду па піва.

Ты мой парушыла спакой,
Скавала мары, думкі...
Дык заставайся ты такой
Навошта рваць мне рукі.

Нашто цягаць под гору плуг,
Ірваць кашулю, плечы?
Конь палюбіў зялёны луг -
Травой памылкі лечыць.


Рецензии