Марозны ранак
Так нечакана...
Узор на шыбах.
Фіранак згібы.
-- "Цік-так"-- гадзіннік.
І кава стыне.
І рук пяшчота.
Цяпла лянота.
І вуснаў прага.
Ночы працягам
Смяюцца вочы,
Гавораць вочы.
Аб нашай ночы
Гавораць вочы...
Свидетельство о публикации №115110603617
Гладнева Ольга Антоновна 12.12.2015 21:37 Заявить о нарушении