Карагодная песня

Заспявайце званчэй
На купальскае свята
Ды выходзьце хутчэй
Да нас, хлопцы, дзяўчаты.
І шукайце сяброў
Для сябе ў карагодзе.
Хай для вас сёння зноў
Кветка шчасця ўзыходзіць.

Прыпеў.
--Ой, дзяўчына,
Шуміць гай,--
Каго любіш --
Выбірай.

Нам да дня варажыць:
-- Вы плывіце, вяночкі!
І смяяцца, й тужыць
Нам купальскаю ночкай...
Твой каханы ідзе,
Твой адзіны на свеце.
Дзе ж падзеліся, дзе?--
Толькі ведае вецер.

Прыпеў.

Хай плыве карагод
На купальскае свята!
Хай святкуе народ
З вамі, хлопцы, дзяўчаты!
Вы шукайце сяброў
Для сябе ў карагодзе.
І няхай сёння зноў
Кветка шчасця ўзыходзіць!

Прыпеў.


Рецензии