Лебяда

Ой, бяда, бяда, бяда,
Ой, бяда бядовая!
Расце ў полі лебяда -
Не старая, новая.

Мне ад гэтай лебяды
Ні туды і ні сюды.
З ёй ляцяць мае гады
Нібы з дуба жалуды.

Ой, жыццё, жыццё, жыццё,
Ой, жыццё бядовае!
З мілым мы палоць ідзём
Поле лебядовае.

Бо загоніць лебяда
Без праполкі бульбачку.
Будзе нам тады бяда -
Не пракормім курачку,

Не пракормім парсюка
І каня з кароўкаю -
Муж траву павысякаў
За тры дні рыдлёўкаю.

Я збірала лебяду,
У дзяружку складвала.
Пазірала на ваду,
Мілага ўзгадвала.

Каб не гэта лебяда -
Не была б я дужая.
Каб не гэтая вада
Не спаткала б мужа я.

Ой, бяда, бяда, бяда,
Ой, бяда бядовая!
Расце ў полі лебяда -
Не старая, новая.
15.01.2015


Рецензии