Жалезныя пасланнi

http://www.stihi.ru/2015/10/20/721

Амаль дакладны пераклад з украiнскай на беларускую мову.

Жалезныя пасланнi

Лi Чэнь Дао

            «Меч стварыў рыцара
            I акаваў жалезам
            Яго твар і плоць яго; а дух
            Правёў скрозь полымя пасвячэння»
                (Максіміліян Валошын)

На тарфавiшчы
Гурт чорнарабочых
З далонямi шурпатымi
Рэзаў на палiва зямлю
Адвечнае важкае багны,
Краiў, дзеля вогненных будняў.
I кiпцюр іхнага землярыя
Вышкрэб з-пад драулянае глебы
Першапачатковае, нятленнае:
Тры старажытныя двуручныя мячы,
Няхай зачэпленыя тлом,
Але важкiя ды цяжкаважныя,
Як iсцiна даўнiшняя ды бязлiтасная.
Калiсьцi воiны склалi ахвяру
Ў паглынаючую глыбiню:
Не бразгальцы срэбнагукiя,
Не пырскi сонечнага металу;
Склалi найдаражэйшае:
Рукi свае металёвыя,
Вострыя, як сама доля,
Як справядлiвасць няўмольная.
И прамовiлi: «Богi!
Гэтыя мячы стамiлiся знаходзiцца
У свеце смярдоў ды казапасаў.
Стамiлiся, бо ўжо сцялi
Досыць чужынскага непатрэбства.
Няхай жа ляжаць у глыбiнi гэтай багны
Да той гадзiны,
Калi прыйдзе немiнучае,
I нашы змалеўшыя нашчадкi
Ўцямяць, што чаго вартае,
I па новай навучацца трымаць
Ў руках, вольных ад кайданаў,
Вось гэтых прадвеснiкаў Волi!
Вось гэтых абаронцаў Айчызны!


Рецензии
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.