Аб дэнамiнацыi беларускага рубля
Чыноўнікі новага рангу.
Закінуць нулі ў мой і ў твой агарод,
Пачэпяць нулі на штангу.
Ім гэтак прасцей падымаць той груз --
Наетым усё пад сілу:
У іх і дыня расце, і арбуз,
А ў вёсцы маёй -- магілы.
Забітыя хаты здзічэлі без тых,
Хто збожжа калісьці сеяў.
Адкінуць нулі, ды раскрыюць ірты,
Каб няньчыла іх Расея.
Яны прададуць і зямлю, і народ
За банку ікры з Усходу.
Нашто ім з нулямі пусты агарод --
У іх не нулі -- даходы.
Свидетельство о публикации №115110508717