Ты напэуна нiколi-нiколi не станеш маёй
Я напэўна ніколі-ніколі не буду іншым,
Я кладу на засохлыя кветкі сваю далонь,
І знікае кудысьці атруты маёй кілішак.
Я не п'ю як прапойца, бо не дапаможа ніяк.
Ў галаве адно толькі шалеюць і б'юцца думкі.
Ў стане іх супакоіць тытунь і чырвоны мак
Ды халодны вецер, што мне выкручвае рукі.
Я цалую шклянку, бо проста няма каго,
Я не п'ю як прапойца напэўна яшчэ...напэўна...
Бы злятая у самую прорву зь вялікіх гор,
Я згараю ад позірку гэтых вачэй дарэмна.
Ты зірнула- адно толькі позірк, за што дакараць.
Гэта ўвогулле толькі мая, не твая праблема.
З гэтым жыць толькі мне, з гэтым толькі мне паміраць
На самотнай выспе сярод гругання і тлена.
Я дарую вершы таму хто яшчэ жывы,
Мне самотнаму ад весялосці тваёй лягчэе.
Ў гэтым горадзе зараз засталіся толькі мы,
Пара п'яных музыкаў і доўгі халодны вечар.
Не давай мне пісаць, забяры гэты сшытак сабе.
Так хачу я сказаць тое ўсё, што ў душы набалела.
Трэба чымсьці запоўніць вось гэты нікчэмны прабел
Дзе няма кахання, які пакінула вера...
Свидетельство о публикации №115110508275