Дзяннiца жыцця
Зорку: дзянніцу* жыцця.
Зорка чытала з нябёсаў малебен,
Што маё сэрца працяў.
Гукі любові на небе зайгралі
Промнямі чыстай красы.
Іх падхапілі на Прыпяці хвалі,
Нібы надзею вясны.
Стала на сэрцы прыгожа і светла -
Ранак на хвілю замоўк.
Зорка праменнем расчэсвала ветлы,
З ночы здымала замок.
Потым зайграла на небе, на лузе
Фарбамі новых надзей.
Зорка развязвала цемрадзі вузел,
Зорка дарыла нам дзень.
* Дзянніца - ранішняя зорка.
Свидетельство о публикации №115110506808