Я не чакаю...

Я не чакаю што нехта прыйдзе
        і зменіць маё жыццё,
Хаця не...
         Чакаю...
Але ніхто не прыйдзе.
Я сам сабе збаўца:
Я магу знішчыць і захаваць,
Адрадзіць і спустошыць,
Дапамагчы чалавеку знайсці ў сабе
         апошнія промні сіл
Ці пагасіць яго сонца назаўжды.
І гэтак можа кожны з нас.
Проста трэба чуць.
Сёння я ізноў пачуў нешта
Адтуль з глыбіні,
З самой сутнасці свайго існавання...
Так цікава размаўляць з самім сабой.
Цікава тым,
Што заўважыў я гэта
Праз вялікі адрэзак часу.
І вось ізноў далёкі-далёкі голас-
Недзе там у смузе туману.
Я чую яго праз нагрувашчванне тлуму,
Ідучы па спарахнелых старонках кніг
        і сусветнага сеціва акіяну,
Нібы нейкі прарок чакаю знак.
Я сам марыў пра гэта,
Марыў каб раптам ўсё скончылась,
І тады я б адпачыў
Ад ланцугоў уласнай свядомасці.
І я забіў гэты голас,
Забыў ўсё тое, што нагадвала аб ім,
А цяпер стаю і не знаю як пачуць...
Вакол столькі салодкіх і юрлівых галасоў,
Столькі невідавочнага і супярэчлівага,
Столькі маны і ліха.
Так! Я памыліўся!
Але ці не памылка дапамагла мне пазнаць
Сапраўдны кошт таго, што было раней.
Жыць з натхненнем
          зусім невыносна,
Але жыць безь яго - немагчыма!
Я яшчэ не сказаў
      ўсё што магу сказаць гэтаму свету!
Вяртайся,
А калі я адчую,
Што больш няма куды бегчы,
Я зраблю цябе вольным,
Я заўсёды табе абавязан.
Я не знаю: Бог ты ці д'ябал,
Радасць ці гора,
Талент ці кара,
Ты - проста я!
Бачыць ўсё у іншым святле,
Адчуваць ўсё інакш-
Я хачу гэтых сполахаў ветру,
Я хачу зялёных дрэў і бурлівых рэк,
Гарачых пацалункаў і горычы растанняў.
Моц мая у пачуццях,
У самых першых, невыспелых,
                смелых пачуццях.
Там мая існасць,
Там маё жыццё,
Там мая свабода.


Рецензии

В субботу 22 февраля состоится мероприятие загородного литературного клуба в Подмосковье в отеле «Малаховский дворец». Запланированы семинары известных поэтов, гала-ужин с концертной программой.  Подробнее →