Ёсць два жыцця рухавiкi!
Ёсць два жыцця рухавікі!
І шлях мы выберам які -
Ў кожнага свая прычына,
Бо розны мужыкі й жанкі!
Жанчына нам усім дае жыццё
Праз боль яе і праз яе пакуты.
Яна - да нас, мы - да яе прыкуты.
Ды і грамадства нават развіццё
Займела б без жанчыны смак атруты.
Мужчына болей здатны ўладарыць,
Каб стаць вышэй другіх, стаць роўняй Богу!
Жанкам, Айчыне развіцця дарогу,
Каб вызначаць. І вызначаць, як марыць,
Каб да яго ішлі па дапамогу.
А ўзвышэнне ёсць гвалт над душою!
Яму падмосткам трупы ды галовы,
Бо паўстае тады парадак новы,
Ў якім мужчына сам адно з сабою
І раіцца, і вырашаць гатовы.
І колькі будзе той крыві праліта,
І колькі болю будзе на зямлі,
Ўжо не цікава... Важна каб ішлі
Ўсе перамены, як задумаў - скрыта,
І слодыч безадказнасці б няслі.
Мужчынскі сэнс жыцця - больш разбурэнне,
Жаночы ж ёсць найболей развіццё!
Бо кожнае, народзіць што дзіцё,
Нясе ў сабе і новых дум насенне
І новага кахання пачуццё.
Жанчыны прагнуць больш паразумення,
Каб без вайны ўзрасці магло дзіця
Без выбухаў і мінаў скавыцця.
У перамовах адшукаць рашэнне
І мір вярнуць Айчыне з забыцця!
Жанчыны не рашаюць спраў наскокам,
Не з-за пляча сякуць, не каб хутчэй!
Пачуцці маюць акрамя вачэй!
Душою згледзяць, што не ўбачыш вокам!
Рашэнні ж хоць не скоры, ды ямчэй!
Па-гэтаму, шляхі ў дабрабыт Айчыны
Яны з мужчынамі рашаць павінны б разам,
Каб літарай закону, яго сказам,
Быў досвед маці з досведам мужчыны,
І годным стаў бы для праблем адказам!
Свидетельство о публикации №115110505454
Ёсць два ў жыццi рухавікі!
А шлях мы выбярэм які -
Ў кожнага свая прычына,
Бо розны мужыкі, жанкі!..»
***
Я паспрабую гэта сэнсаваць.
Ёсць у жыццi з’падвоенная сiла.
«Налева» цягне нас «мущынскае насiла»,
А ў «права» - толькi, мусiць, жонкам кiраваць!
Ды ўсё адно: абы не жабраваць!
Каб без жанчыны нас i не было –
За гэта, ведама, нам Творцу адпаклонiць:
Не атрымаецца сябе аднога клонiць,
Калi на вас «памножыцца» найшло.
Грамадству трэба, каб праз шлюб прайшло.
Жанчыны лiчуць: здатнае ўладарыць,
Мущынскае нас цягне развiццё.
Нарэшце рэшт мы зроўнi богу марыць
Павiнны пра сваё жыццё-быццё.
(Каб ў прыканцы смактаць жанчынскае ныццё!)
Але яшчэ яны з саромным вокам,
Бадай быць падштурхнуць мущынскi плён,
Цiкавяцца: цi не зтамiўся ён,
А цi не зганьбiла яму сваем наскокам?
Ды часам тым - а не палезе бокам?
Мущынскi сэнс жыцця – ўсё трэба строiць:
Каб складна ўсё было, не «з галавы».
I не пустоту пеставаць i мроiць,
Каб тыя змены з жаллю адышлi,
А зроблена б трывала - каб няслi.
Жанчыны мараць адушакць рашэннi
У перамовах, цэраз балтаўню,
I iм здаецца - гаткую х… «размову»
Дакладна трэба не дастаць з кiшэнi,
А выцягнуць з-за сэрца, як з агню.
Па-перш, каб справы не з наскокам рУшыць,
Не адсякчы бяскрыўднай галавы,
Ня трэба пачуццём адным жыць, быццам парасткi -
Вачамi «бачыць» трэба, вухам трэба «вушыць»,
Ды «цэдзiць» зноў жа праз тыЕ «пасткi».
З другога ж боку: трэба сэрца слухаць -
Мущынам той «лайфхак» не падключыць -
И разам за праблемами сачыць,
И дабрабыт нам разам трэба уперад рухаць,
Сваiх укладанняў у гэта ў рэшце не лiчыць.
Видок2 16.04.2017 23:33 Заявить о нарушении