Вячарынка у вёсцы
Вячарынку ідзем граць
Дрыжаць рукі і калені
Трэба марку нам трымаць
А ў клубе смех гаворкі
Усе чакаюць тра –ля - ля
Вось загралі музыканты
задрыжэла ўся зямля
Залез дух нам аж у пяткі
Рву баян, брат бубен б'е
Молаць носіцца па клубу
І гуляе і пяе
Усе спынены размовы
Змоўкла бура галасоў
Калі Янак хлопец першы
За сабою круг павеў
У тахт іграюць музыканты
Усе танцуюць і пяюць
Поўны клуб музыкі песень
Дыхнуць нават не даюць
І вось гэты лад вясёлы
Разабраў усіх мужчын
Вось яны ідуць па кругу
І прыхватваюць жанчын
Дзяцюкі пабраўшы дзевак
Тут лятаюць як віхры
Верцяць імі як круцёлкай
І паддзержваюць махры
А подлога трашчыць гнецца
усё ходзіць і рыпіць
І агонь у старых лямпах
Сам танцуючы гарыць
І самога хлопца Янку
Забірае ў палон рух
Ботам стукае ў падлогу
Музыкантам крычаць ух!
Ну а хлопцы і дзяўчаты
Народ дужы малады
Круцяць бёдрамі і задам
Пад баянавы лады
Свидетельство о публикации №115110503126
Мария Библис 08.07.2017 21:05 Заявить о нарушении