Восеньскiя хоку
І з кожным крокам ўсё цяжэй убачыць
Што робіцца пад мокрымі нагамі
Восень збалелая
Зноў нагадае мне
Якія кароткія дні
Ноч за маім акном.
Хтосьці разліў нечакана
Ноч за маім акном
Вецер у вокны дзьме
Хутка і я зачынюся
Як акно да вясны
У старых паперах
Вершык знайшоў нечакана
Юнацкія гады...
"Жабраку"
Дам грошы на хлеб
Ці будзе ад хлеба п'яны
Той што грошы прасіў?
Паэтам хачу загінуць
Толькі як паэт
Згібець не хачу
Чырвоная поўня звонку
Ўвайшла у пусты пакой
Праз голле пасохлых дрэў
Дзеўчына на прыпынку
Аб чым ты марыш дурніца
Твой аўтобус прайшоў
Вецер гартае кнігу
Аркуш за аркушам ён
Чытае вершы мае
Яблыкі я збіраў
Пчолы ў апошніх кветках
Марна шукалі пылок
Аб чым ты пяеш мне вецер?
Хустку на хісткім плоце
Пакінула ноччу дзяўчына...
Свидетельство о публикации №115110500134