Ветрык дзьме зусiм лагодны
Сёдня вечар для ўсіх шчодры
Жме няўстрымны ўсё мароз,
Шчокі мёрзнуць, вушы, нос.
Мы сабраліся з сябрамі
І да вас прыйшлі дварамі.
Даставайце пачастунак,
Возьмем усякі мы ласунак.
Добра ведаем, што ў хаце
Нешматлікае багацце.
Але сёдня мы святкуем.
Як раней было, шчадруем.
Хто ня будзе прагны, злосны,
Будзе нам як бацька хросны.
І ўвесь час у ягонай хаце
Будзе шчасце і багацце.
Свидетельство о публикации №115110409427
І верш добры!Душэўны і пранікнёны
Дзякуй Вам!
З цяплом душы!
Лариса Гапеева 06.07.2016 16:28 Заявить о нарушении
Владимир Михайлович Крюков 06.07.2016 22:57 Заявить о нарушении