Гайдалася на лапах хвоек рэха...
Было б маной! Бо не жыву а тлею
Айчынаю я кожын дзень хварэю
Яе імя я кожын дзень заву.
То мроіцца мне юнаю дзяўчынай
То сьветлаю вясёлкай ля ракі
І мы бяжым, малыя хлапчукі
Пакратаць каб рукой яе адзіна.
Там сьвет заўжды быў повен дабрыні
Дзіцячага, нібы званочкі, повен сьмеху
Гайдалася на лапах хвоек рэха
І на Купалу па рацэ агні
Плылі зь вянкамі недзе ў цемень ночы.
Надзеі-мроі за сабою звалі
І сэрцы ў абяцаннях калыхалі,
І прыхінаўся цесна стан дзявочы!
Айчына! Маё першае каханне
Сустрэў я тут у ззянні поўным дня.
Прайшлі гады. І зноў яе імя
Дае мне моц і жыць далей жаданне!
Свидетельство о публикации №115110407245