I скарылася ноч...

І скарылася ноч неўзабаве, і чорная плесня
Авалодала цемрай, змяняючы змрок на тугу,
Але песня мая на гітары нямой не ўваскрэсне,
Бо чамусьці спяваць як раней я ужо не магу.
На заранкі, залітыя ўчорашнім восеньскім змрокам,
Ападаюць каметы крывавымі кроплямі ў снег.
Я зарана спазніўся, і рана зіяючым вокам
Пакідала на снезе прыкметны, нястомлены след.
Вечаровае ранне і ранак ушчэнт вечаровы-
Я паблытаў звычайныя рэчы і простыя сны.
Я забыўся на ўсё, а прамова не будзе здаровай,
Калі кожную ноч маладосць улюбёную снім.
Я яшчэ не стары, але цяжкімі робяцца словы,
І язык засыхае пры спробе адной гаварыць.
Засынаюць халодныя дрэвы зімовай дубровы,
Ім так хочацца пець,
Ім так хочацца пець
І любіць...


Рецензии