Сябру
Паэты не спяць, але мы жа з табой не паэты.
Мы проста не спім, назірая за рухам планеты…
Калі мы з табой не паэты, чаму мы не спім?
Мы ўзялі пяро дзеля праўды, за праўду стаім!
Мы ўзялі пяро, але хіба, каб з ім развітацца?!
Хай часам зусім невыносна, патрэбна застацца!
Адрокшыся слова, мы будзем забітыя ім…
Але не адрокшыся будзем таксама забіты…
Свидетельство о публикации №115110411969